БЕЛ Ł РУС

МВФ зноў пагоршыў прагноз росту ВУП Беларусі

15.04.2026 / 20:14

Nashaniva.com

Міжнародны валютны фонд у красавіцкай версіі свайго рэгулярнага даклада «Перспектывы сусветнай эканомікі» панізіў прагноз росту беларускай эканомікі на бягучы год, піша Myfin.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Ацэнка росту ВУП Беларусі на 2026 год, прапанаваная аналітыкамі МВФ, зніжаная на 0,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з кастрычніцкім рэлізам — да 1,2%.

Пры гэтым прагноз інфляцыі палепшаны: яна чакаецца на ўзроўні 6,4%, што на 1,1 працэнтнага пункта ніжэй за папярэднюю ацэнку.

Таксама для Беларусі дэфіцыт балансу бягучага рахунку, паводле разлікаў МВФ, складзе 2,7% ВУП. Узровень беспрацоўя захаваецца на адзнацы 2,9%.

На 2027 год фонд прагназуе рост беларускай эканомікі на 1%, інфляцыю на ўзроўні 6,2%, а дэфіцыт бягучага рахунку ў памеры 3,4% ВУП. Беспрацоўе, як чакаецца, застанецца на ранейшым узроўні — 2,9%.

Раней кіраўнікі МВФ, Сусветнага банка і Міжнароднага энергетычнага агенцтва ў сваёй сумеснай заяве адзначылі, што свет уваходзіць у працяглы перыяд высокіх цэн на паліва.

Чытайце таксама:

Эканамічны рост Польшчы аслабіў планы краіны на ўвядзенне еўра замест злотага

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць

Рэйтынг краін для жыцця на пенсіі

Каментары да артыкула