БЕЛ Ł РУС

Кампанія «БелДжы» прапаноўвала кліентам зніжку на аўтамабілі. Але быў адзін нюанс

15.04.2026 / 20:26

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла папярэджанне кампаніі «БелДжы» за парушэнні ў рэкламе аўтамабіляў.

Belgee S50. Фота: geely-major-sever.ru

Падставай сталі звароты грамадзян і аналіз таго, як кампанія прасоўвала праграму «Новыя цэны» для мадэлі Belgee S50. Як паказала праверка, у рэкламе падавалася інфармацыя пра нібыта зніжкі, але фактычная структура цэнаў была іншай.

Раней аўтамабіль гэтай мадэлі прадаваўся па адной цане, а пазней кампанія заявіла пра «разавую зніжку». Аднак новая базавая цана была павялічаная, таму «зніжка» разлічвалася ўжо ад больш высокага ўзроўню. У выніку рэальная цэнавая нагрузка для пакупніка фактычна не змянілася, хоць у рэкламе гэта выглядала як выгадная акцыя.

У МАРГ палічылі, што такі падыход можа ўводзіць спажыўцоў у зман адносна сапраўднай выгады куплі, таму запатрабавалі не выкарыстоўваць падобныя маркетынгавыя схемы.

Чытайце таксама:

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У сакавіку на 40 працэнтаў выраслі продажы новых аўтамабіляў

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі

«Белджы» выпусціў лімітаваны ружовы «барбімабіль»

«БелДжы» пашырае завод

Каментары да артыкула