У Варшаве беларус выкідаў з акна розныя прадметы, яго ўтаймавала паліцыя
У Варшаве грамадзянін Беларусі ўчыніў інцыдэнт, выкідваючы розныя прадметы з акна кватэры. Гэта адбылося 13 красавіка пасля абеду на адной з вуліц горада. На месца выклікалі паліцыю, ратавальнікаў і хуткую дапамогу, піша Most.
Здымак ілюстрацыйны
Сітуацыя патрабавала неадкладнага ўмяшання, таму службы вырашылі сілай трапіць у кватэру.
Паліцыянты разам з пажарнікамі ўвайшлі ў памяшканне і затрымалі мужчыну, які паводзіў сябе агрэсіўна. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён мог знаходзіцца пад уздзеяннем наркатычных рэчываў.
Пасля гэтага беларуса даставілі ў бальніцу для абследавання і аказання дапамогі.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, а выкінутыя прадметы не нанеслі шкоды іншым людзям або маёмасці.
Чытайце таксама:
Беларус спрабаваў увезці з Польшчы гашыш у бляшанках з-пад садавіны