Грамадства55

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў

У Гданьску пачаўся суд па справе групы Альгерда Л., вядомага па мянушцы Ола. Члены яго групы падазраюцца ў гандлі зброяй і наркотыкамі, падпалах, дыверсіях і збіццях. Ад звычайнага крымінальнага працэсу гэты адрозніваецца тым, што частка злачынстваў здзяйснялася па замове замежных спецслужбаў, якія шукалі выканаўцаў у групах у Telegram.

Ілюстрацыйнае фота Gov.by

На лаве падсудных восем чалавек, у тым ліку трое грамадзян Беларусі, піша Most.

Суд па справе злачыннай групы павінен быў пачацца яшчэ ў снежні 2025 года, але тады адвакат аднаго з беларусаў, Сцяпана К., хадайнічаў аб размове са сваім кліентам, паколькі да таго часу ў яго не было магчымасці сустрэцца з ім. Сцяпан К. — зяць былога консула Беларусі ў Гданьску. Акрамя яго, абвінавачанні выстаўленыя Андрэю Б. і Яраславу С. Апошні супрацоўнічаў са следствам, таму да суда знаходзіўся на волі.

Звычайна група здзяйсняла выключна крымінальныя злачынствы. Напрыклад, падпал рэстарана, што было элементам разборак канкурэнтаў. Таксама група займалася гандлем зброяй пад выглядам дапамогі Украіне. Удзельнікі банды сапраўды былі звязаны з добраахвотніцкімі аб'яднаннямі, якія ваююць на баку Украіны, але пракуратура лічыць, што гэта было толькі прыкрыццём.

Па інфармацыі газеты Wyborcza, частка зброі шла з Украіны ў Польшчу, а частка — далей у Чэхію.

Асаблівую ўвагу да справы прыцягвае сувязь некаторых эпізодаў з замежнымі спецслужбамі, якія заказвалі дыверсіі — падпалы аб'ектаў. Адзін з асноўных падазраваных — Каміль К. па мянушцы Карэк — на допытах сцвярджаў, што не ведаў аб тым, што заказы зыходзілі ад іх. Следчыя гэтаму не вераць.

Wyborcza, спасылаючыся на абвінавачанне, піша, што Карэк і беларусы былі прыцягнуты да дыверсійных акцый праз акаўнт Lucky Strike ў месенджары Telegram. Гэты акаўнт шукаў «партызан», якія за грошы будуць падпальваць розныя аб'екты па ўсёй Еўропе. Польскія спецслужбы лічаць, што акаўнт вядуць агенты ГРУ.

У чым абвінавачваюць беларусаў

У справе шмат эпізодаў, і беларусы праходзяць па шэрагу з іх. Па версіі пракуратуры, яны датычныя да падпалу рэстарана ў Гдыні ў 2023 годзе. Урон тады склаў амаль 3 млн злотых, і следчыя прыйшлі да меркавання, што падпал замовілі канкурэнты аб'екта.

Сцяпана К., Каміля К., Андрэя Б. і Яраслава С. абвінавачваюць у спробе падпалу склада ў Гданьску ў сакавіку 2024 года. Акрамя таго, Сцяпан К. і Андрэй Б. абвінавачваюцца ў падпале склада паддонаў у Марках пад Варшавай у ноч з 8 на 9 красавіка 2024 года. Усе падпалы здзяйсняліся з выкарыстаннем кактэйляў Молатава. Гэтыя дзеянні звязваюць з замовай замежных спецслужбаў.

Асобна вядзецца вытворчасць супраць Сцяпана К., якога падазраюць у падпале будаўнічага гіпермаркета OBI ў Варшаве ў красавіку 2024 года па замове расійскай разведкі.

Таксама супраць Сцяпана К. высунуты дадатковыя абвінавачванні: за схіленне да збіцця іншай асобы і спробу прычынення цяжкай шкоды здароўю ў абмен на маёмасную выгаду.

Частка эпізодаў звязана з гандлем зброяй і наркотыкамі.

Каментары5

  • Ага
    25.02.2026
    Шаноўныя нівачкі і ніўцы, вы б вольным часам неяк вызначыліся б з тым, хто такія беларусы, а хто - проста падданые ЭрБе.
  • Мяў, мяў, гэта не невероятный 2020
    25.02.2026
    Ага, чарговая спроба ідэалізацыі беларусаў. А пазней здзіўленне, што высновы на хлусні, а не фактах.
  • Ага
    26.02.2026
    Мяў, мяў, гэта не невероятный 2020, чарговая спроба згрувасціць еўрапейцаў ды носьбітаў мордарства, каб запэцкаць першых.

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці1

«Адчула плявок — і ўсе смяюцца». У польскім Быдгашчы сям'я напала на мужа і жонку з Беларусі26

Жыхары Нароўлі б’юць трывогу, што ў мясцовай бальніцы закрылі дзіцячае аддзяленне2

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней5

Як ЦРУ вырашала, ці можна дазволіць Эміратам атрымаць амерыканскія супертэхналогіі ў сферы штучнага інтэлекту4

Маленькая дзяўчынка зрабіла ў Віцебску фотабудку, якая ўсіх замілавала ФОТАФАКТ3

У Мінску прадаюць працуючы медцэнтр

На якіх дарогах у Мінску стане больш палос

«Адысея» Нолана сабрала за ўік-энд рэкордныя для рэжысёра $264 мільёны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць