БЕЛ Ł РУС

У Туапсэ пасля атакі дронаў гарыць мясцовы НПЗ, ёсць ахвяры

16.04.2026 / 08:02

Nashaniva.com

Ноччу на 16 красавіка ў Краснадарскім краі адбылася маштабная атака дронаў. Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў і маніторынгавых рэсурсаў, у Туапсэ пасля серыі выбухаў на НПЗ пачаўся моцны пажар.

OSINT-аналітыкі пішуць, што агнём ахоплены Туапсінскі нафтаперапрацоўчы завод, які належыць кампаніі «Раснафта». Відавочцы публікуюць кадры дыму, які бачны за кіламетры ад прадпрыемства.

Гэты завод з'яўляецца часткай адзінага комплексу з буйным марскім тэрміналам. Праз яго ідуць маштабныя пастаўкі нафтапрадуктаў на экспарт, што робіць яго ключавым вузлом для эканомікі рэгіёна.

Губернатар рэгіёна Сяргей Бойка паведаміў, што ў выніку атакі загінулі двое дзяцей, яшчэ двое дарослых параненыя. У горадзе адмянілі заняткі ва ўсіх навучальных установах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула