У Бешанковічах адкрыўся сезонны пантонны мост цераз Дзвіну
У Бешанковічах вайскоўцы 30‑й асобнай чыгуначнай брыгады пабудавалі сезонны наплаўны мост праз Дзвіну і ўжо злучылі два берагі ракі, паведаміла Міністэрства абароны.
Фота: Мінабароны
Па новым мосце ўжо праехалі першыя аўтамабілі. Яго даўжыня складае каля 150 метраў і ён прыдатны як для чыгуначнага, так і для аўтамабільнага руху.
Фота: Мінабароны
Мост істотна скарачае адлегласць паміж Бешанковічамі і суседнім Шумілінскім раёнам. У летні перыяд праз яго плануецца праход каля 120 машын на дзень.
Пераправа будзе працаваць да зімы, а ўвесь гэты час яе абслугоўванне і рэгуляванне руху будуць забяспечваць вайскоўцы.
Чытайце таксама:
Рэканструкцыя моста каля Вілейкі скончыцца летам
У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман
Археолагі вызначылі дакладны ўзрост некропаля, знойдзенага ў Гродне падчас будоўлі