Расіяне сталі пераводзіць акаўнты смартфонаў на Беларусь
Каб працаваць без VPN.
Расіяне пачалі масава пераводзіць акаўнты «разумных» прылад на Беларусь на фоне інтэрнэт-абмежаванняў, паведамляюць расійскія СМІ.
Для гэтага карыстальнікі пераўсталёўваюць прыкладанні і падчас наладкі выбіраюць іншую краіну — пасля гэтага тэхніка зноў працуе без VPN, адзначаюць карыстальнікі.
Апошнія тыдні ў Расіі моцна абмежаваны доступ да Telegram.