БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Трамп паказаў усяму свету і сапраўднае аблічча ЗША, і абмежаванасць магчымасцяў ЗША

17.04.2026 / 17:30

Nashaniva.com

«Мы ўбачылі, што ЗША супердзяржава, але не звышсіла», — задаволена заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Russia Today.

Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Лукашэнка заявіў, што апошнія падзеі паказалі: ЗША не маюць такой сілы, як пра гэта часта гавораць. Паводле яго, гэта стала відавочным для ўсіх, у тым ліку і для Кітая, якога амерыканцы лічаць сваім галоўным праціўнікам.

Палітык адзначыў, што калі ЗША не здолелі справіцца з Іранам, то з Кітаем ім тым больш не ўдасца.

«Не лезьце ў Кітай. Там такая моц, з якой яны справіцца ніколі не змогуць», — перасцерагае Лукашэнка.

Расійскі прапагандыст назваў Лукашэнку адным з лідараў «руху за светлую будучыню для ўсяго свету». Але сам ён не верыць, што некалі такая будучыня настане, «зыходзячы з цяперашняй абстаноўкі і сітуацыі». Хоць Дональд Трамп нібыта для гэтага таксама робіць нямала: 

«Нягледзячы на асобныя глупствы, нягледзячы на імпульсіўнасць некаторую, Трамп для гэтага зрабіў многае. Трамп паказаў усяму свету, што вашы Злучаныя Штаты Амерыкі не ўсёмагутныя».

Чытайце таксама:

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў

Каментары да артыкула