Беларусь будзе заахвочваць працоўную міграцыю з Кыргызстана
Беларусь плануе прыцягваць працоўную сілу з Кыргызстана на фоне дэфіцыту работнікаў у краіне. Пра гэта паведаміў у Палаце прадстаўнікоў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.
Здымак ілюстрацыйны
Па словах Генадзя Казакевіча, агульная патрэба Беларусі ў працоўнай сіле цяпер складае каля 147 тысяч чалавек. Пры гэтым колькасць працоўных мігрантаў з Кыргызстана пакуль зусім мізэрная — прыкладна 180 чалавек.
У сувязі з гэтым бакі падрыхтавалі пагадненне, якое рэгулюе парадак знаходжання грамадзян Беларусі ў Кыргызстане і грамадзян Кыргызстана ў Беларусі. Дакумент павінен спрасціць працэдуру легальнага працаўладкавання і знаходжання людзей у абедзвюх краінах.
Чытайце таксама:
Пяць шляхоў, якімі дэмаграфія трансфармуе сусветную эканоміку
Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі