БЕЛ Ł РУС

У Мінску вялікія заторы, транспарт можа спазняцца амаль на гадзіну

18.04.2026 / 15:47

Nashaniva.com

У «Мінсктрансе» паведамілі пра затрымкі грамадскага транспарту да 50 хвілін.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Як адзначаецца, у сувязі са скапленнем транспарту на аўтадарозе Н9067 (Каладзішчанскія могілкі) рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіку да 50 хвілін.

Па той жа прычыне каля станцый метро «Магілёўская» і «Каменная Горка» рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіку да 20 хвілін.

Затрымка ў 40 хвілін можа быць звязана са скапленнем транспарту і на Даўгінаўскім тракце.

Чытайце таксама:

У Чыжоўцы два дні праходзіць гарадскі кірмаш

Спецыялісты патлумачылі, наколькі небяспечныя масты і пуцеправоды, хібы якіх паказваюць у інтэрнэце

У мінскім метро зламаўся цягнік, стаяла цэлая лінія

Каментары да артыкула