БЕЛ Ł РУС

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання

18.04.2026 / 17:11

Nashaniva.com

Унучка колішняга кіраўніка савецкай Беларусі Пятра Машэрава Кацярына, хоць нарадзілася і вырасла ў Мінску, даўно жыве ў амерыканскім Чыкага. І за гэты час ужо так інтэгравалася ў мясцовую рэчаіснасць, што нават сваю маці, Наталлю Машэраву, у фэйсбуку віншуе па-англійску. 

Праўда, у англамоўным тэксце віншавання сустракаюцца неўласцівыя для гэтай мовы выразы Mamochka і nebesnaja krasavica, што надае яму адмысловы каларыт.

Наталля Машэрава з дочкамі. Фота: facebook.com/katerina.masherava

Пры гэтым Пятро Машэраў увайшоў у гісторыю як лідар, які за 15 гадоў свайго кіравання БССР зрабіў вельмі шмат для таго, каб Беларусь стала рускамоўнай краінай. Але па іроніі лёсу нават ягоныя найбліжэйшыя сваякі для камунікацыі паміж сабой абіраюць мову зусім іншую — прытым такую, якая пры жыцці Машэрава была мовай галоўнага ідэйнага праціўніка. 

Кацярына Машэрава. Фота: facebook.com/katerina.masherava

Зрэшты, у гэтай сітуацыі няма нічога ўнікальнага. Варта прыгадаць хоць бы тое, што родны сын усесаюзнага лідара Мікіты Хрушчова, які з імпэтам абяцаў «закапаць» Амерыку, адразу пасля распаду СССР перабраўся ў ЗША і жыў там да самай смерці, атрымаўшы амерыканскае грамадзянства. А для адной з унучак Іосіфа Сталіна англійская мова ўвогуле з'яўляецца роднай. 

Чытайце таксама:

Легенда пра святога Пятра Міронавіча

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў

Каментары да артыкула