Грамадства5353

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку

Пра гэта гаворыцца ў кнізе пра ветэрана беларускага нацыянальнага руху «Стаць у праломе мура», напісанай Змітром Гурневічам і Паўлам Мажэйкам, піша «Белсат».

Пятро Машэраў у сваім працоўным кабінеце. Фота Юрыя Іванова

Для Зянона Пазняка Машэраў, які кіраваў БССР з 1965 па 1980 гады, — гэта «ці не найбольшы пасля Лукашэнкі злачынца перад беларускай нацыяй». Сёння выбудоўваецца яго міф як палітыка, які вельмі шмат дамогся для БССР, але ўсе яго дасягненні — вынік руплівай дзейнасці яго папярэдніка Кірыла Мазурава.

«Пятро Машэраў для мяне і нашага беларускага асяроддзя — гэта чалавек, які зрабіў шмат зла ў беларускай гісторыі: знішчыў беларускую школу, вёску, Палессе, растаптаў культуру, разбурыў меліярацыяй водную прыроду», — кажа ён.

А вось адна з найбольш выбітных постацяў — Кастусь Каліноўскі.

«Людзі ахвярныя зрабілі шмат для будучыні Беларусі. Такім быў Каліноўскі і каліноўцы. І вось з’яўляюцца людзі, разумныя, гісторыкі, навукоўцы, але ў іх думанне пабудавана на рацыянальных, прагматычных паняццях. Яны нібы знаходзяцца ў гарызантальнай плоскасці. У той час, калі варта ўзняцца на неба і з вышыні нябёс паглядзець, што адбывалася, які быў дух у людзей, чаму яны ахвяраваліся, чаму ішлі на смерць. Тут жа не толькі статыстыка. Так і з Каліноўскім», — кажа Зянон Пазняк.

Каментары53

  • Мае рацыю
    20.01.2026
    Усё так, пры Машэраве быў пік русіфікацыі. Ён не толькі выконваў нормы масквы па русіфікацыі, але нават перавыконваў.
    Менавіта тады ўбівалася ўстаноўка "беларуская мова - калгаснік", язык - адукаваны
    Ён кіраваў БССР як элементам СССР, а не самастойнай краінай. Так, развівалася прамысловасць, але ўсе гэтыя прадпрыемствы апынуліся нежыццяздольнымі без савецкай эканомікі.
    Для параўнання ў палякаў 80ыя гэта застою і стагнацыі, таму ў 90х яны былі гатовы да рызыкоўных рэформ і дэсаветызацыі. У нас наадварот для многіх 80х асацыяваліся з розквітам і перспектывай
    Гэта сыграла дрэнную ролю ў доўгатэрміновай перспектыве пасля развалу СССР, у людзей было адчуванне, што суверынітэт гэта цяжка, вось быць рэгіёнам СССР/РФ - выгадна. І гэтыя настроі ва многам і прывязі да катастрофы 1994 году.

    ПС: Дарэчы, Бабырыка ва многам такжа на Беларусь глядзіць - гатоўнасць адмовіцца ад мовы, гісторыі, суверынітэту, калі гэта будзе выгадна, не думаючы пра доўгатэрміновыя наступствы
  • %
    20.01.2026
    Так, НН, менавіта так, гэта праўда
  • Ну-ну
    20.01.2026
    Якраз-такі з пункту гледжаньня чыста сухіх гістарычных фактаў Мазураў – аднаго поля ягада з Машэра(вы)м. Мазураў – такі ж зацяты русіфікатар, пры якім пачалася тая манструозная русіфікацыя (напрыклад, зьнішчэньне беларускамоўнай адукацыі ў местах і перавод яе толькі ў вёску – гэта Мазураў). Пры Мазураве працягваліся ганеньні на беларускую гісторыю. Мазураў – гэта таксама ганеньні на польскую меншасьць у Беларусі, калі публічная дэклярацыя прыналежнасьці да польскай нацыянальнасьці або выкарыстаньне польскай мовы магло выйсьці бокам. Вось такі «руплівы», ага. Ну, зрэшты, гэта ў чарговы раз паказвае «цудоўны» ўзровень валоданьня беларускай гісторыяй у сьв. Факсаграмія Брайтанскага.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці43

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?10

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці43

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць