БЕЛ Ł РУС

Першым еўрапейцам, які паляціць да Месяца, стане астранаўт з Германіі

18.04.2026 / 17:46

Nashaniva.com

Па словах міністаркі даследаванняў, тэхналогій і космасу Германіі Даратэі Бер, менавіта на немцы спыніла выбар Еўрапейскае касмічнае агенцтва, хоць на ўдзел у місіі прэтэндавалі таксама прадстаўнікі Францыі і Італіі, піша Deutsche Welle.

Здымак Месяца, зроблены падчас місіі «Артэміда-2». Фота: NASA

Сярод асноўных кандыдатаў называюцца два нямецкія астранаўты: 49‑гадовы Аляксандр Герст — навуковец-геафізік і вулканолаг, і 56‑гадовы Матыяс Маўрэр — інжынер і ўдзельнік касмічных палётаў. Але канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.

Мяркуецца, што палёт можа адбыцца ўжо ў 2028 годзе. Гэта звязана з планамі ЗША вярнуць чалавека на Месяц у межах новай касмічнай праграмы. Нядаўна ўжо была праведзена паспяховая місія «Артэміда-2», падчас якой астранаўты абляцелі Месяц і ўстанавілі рэкорд па аддаленасці ад Зямлі.

Такім чынам, Еўропа ўпершыню атрымае магчымасць накіраваць свайго прадстаўніка да Месяца ў найбліжэйшыя гады.

Чытайце таксама:

Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА

Трамп: Наступны крок — Марс!

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана

У сеціве вірусяцца фоты рознакаляровага Месяца. Ён сапраўды такі?

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі

Экіпаж «Артэміда-2» выявіў на Месяцы два новыя кратары. Адзін з іх назвалі ў гонар памерлай жонкі камандзіра місіі

Каментары да артыкула