Свет11

Экіпаж «Артэміда-2» выявіў на Месяцы два новыя кратары. Адзін з іх назвалі ў гонар памерлай жонкі камандзіра місіі

Касманаўты выйшлі на сувязь з камандным цэнтрам.

Фота: NASA

«Наша навуковая група дапамагла нам знайсці некалькі новых кратэраў, якія раней не былі названыя. І наша каманда хацела б прапанаваць некалькі назваў», — сказаў Джэрэмі Хансен.

Першы з іх назвалі Integrity — у гонар касмічнага карабля Orion CM-003 Integrity, на якім ляцяць астранаўты.

Другі кратар, які можна ўбачыць з Зямлі толькі ў пэўныя фазы месяцовага цыклу, атрымаў больш асабістую назву.

«Некалькі гадоў таму, калі мы пачалі гэтае падарожжа, наша згуртаваная астранаўцкая сям’я страціла блізкага чалавека… На Месяцы ёсць адно вельмі цікавае месца. Гэта яркая пляма, бачная толькі ў пэўныя моманты, і мы хацелі б назваць яе Кэрал», — перадалі астранаўты на Зямлю.

Кэрал — жонка камандзіра экіпажа Рыда Уайсмена. Яна памерла ад анкалагічнага захворвання ў 2020 годзе. У іх засталіся дзве дачкі — Кэці і Элі, якія цяпер змогуць бачыць на Месяцы кратэр, названы ў гонар мамы.

Каментары1

  • Ёсік
    07.04.2026
    Ну й добра, а то апошнім часам усё ў гонар Трампа.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць