БЕЛ Ł РУС

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове

20.04.2026 / 19:00

Ганна Стафановіч

Нехта жартуе, што яны маглі б стаць саўндтрэкам да беларускамоўнага «Слова пацана».

Начны Раман уварваўся ў тыкток дзёрзка: гэткі пацанчык з раёна у скуранцы, спартыўным касцюме і з вусікамі. Прыпеў яго новай песні «Кветкі» збірае ў тыктоку сотні тысяч праглядаў.

Даволі аднойчы пачуць простыя словы, як яны нон-стопам граюць у галаве:

«А кветкі цвітуць для кахання,
Табе для прызнання
Букет сабяру я.
Ад сэрца дару я».

Каментатары ў захапленні: «Вы выратавалі маю вясну. Гэта мая самая любімая песня. Мы з мамай падпісаліся і слухаем». Нехта піша, што адчувае вайб Юрыя Шатунова. Дарэчы, шмат добрых каментароў на ўкраінскай мове: «Класна мова, зразуміла. Прикольно ж. Просувайте свою мову. Більше пісень».

Поўная версія песні ўжо з’явілася на розных музычных пляцоўках. На YouTube «Кветкі» набралі 45 тысяч праглядаў за першыя два тыдні.

Чытайце таксама:

Nevika спявае на беларускай мове, але часам яе песні збіраюць больш праслухоўванняў у Расіі

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»

Рэпер Пазнякс, які парваў інтэрнэт песняй пра гавайскую піцу, выпусціў з Мэйбі Бэйбі сумесны трэк «Жабінка-Гродна»

Каментары да артыкула