Музыка66

Nevika спявае на беларускай мове, але часам яе песні збіраюць больш праслухоўванняў у Расіі

«Гэтую песню ў Расіі праслухалі 1,5 мільёна разоў, а ў Беларусі — 150. Хацела зрабіць імпартазамяшчэнне, а атрымаўся экспарт».

Спявачка Nevika (Вікторыя Валатовіч). Фота з яе інстаграма

Сапраўднае імя спявачкі Nevika — Вікторыя Валатовіч. Дзяўчына расла ў вёсцы. Яе маці і бабуля размаўлялі па-беларуску, у школе адукацыя таксама вялася на беларускай мове.

Пра сапраўдную трагедыю беларускай вёскі яскрава сведчыць той факт, што і звычайная, і музычная школа, якія наведвала спявачка, закрыліся ў хуткім часе пасля таго, як дзяўчына атрымала атэстат. Прычына даволі празаічная: не было дастатковай колькасці вучняў.

У адным з інтэрв’ю Вікторыя распавяла, што сама пісала песні ажно з 12 гадоў, яна планавала паступіць у музычны каледж, але ж «разумныя людзі» адгаварылі. Маўляў, у Беларусі творчасцю зарабляць немагчыма.

Тады дзяўчына — між іншым, залатая медалістка — пайшла на эканамічны факультэт Акадэміі кіравання. На музыку махнула рукой. Але ж сітуацыя раптоўна змянілася, калі сябры падарылі ёй сінтэзатар.

У той момант недзе ў душы расправіла крылы даўно забытая мара. Жыццё дзяўчыны быццам бы падзялілася: да Вікторыі, якая працавала эканамісткай, дадалася артыстка Nevika.

Свой шлях на беларускай сцэне спявачка пачала з песнямі на рускай мове, але хутка зразумела — гэта не яе.

Прасоўваць песні на беларускай мове нялёгка: свайго стрымінгавага сэрвісу ў краіне няма. Даводзіцца ўпісвацца ў правілы расійскай «Яндэкс.Музыкі» ці еўрапейскага Spotify. І, канечне, значна больш шансаў трапіць у чый-небудзь плэй-ліст, калі спяваеш па-руску.

@nevika_vika

а яшчэ ў мяне выйшаў альбом і яго можна паслухаць па спасылцы ў апісанні профілю ❤️‍

♬ ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА - Nevika

Але ж Nevika не здаецца. Увесь свой праект дзяўчына вядзе самастойна: у яе няма ні гукарэжысёра, ні аранжыроўшчыка (усяму гэтаму Вікторыя вучылася самастойна). Няма таксама прафесійных фатографа ці відэографа: здымкі ўсе спявачка робіць з дапамогай штатыву або сяброў, а потым сама апрацоўвае фота і відэа.

Летась яна выпусціла трэк «Доля», які называе самым шчырым, бо ў ім сустракаюцца два пакаленні — разам з голасам Вікторыі гучыць голас яе 95‑гадовай бабулі.

@nevika_vika

Песня цалкам ёсць на любой пляцоўцы з музыкай (яндэкс, споці, ютуб) Будзем удзячны за падтрымку

♬ оригинальный звук - n e v i k a ❤️

І сапраўды ў Nevika атрымліваецца нешта касмічнае. Свае трэкі дзяўчына адносіць да напрамку індзі. Яго назва ўзнікла ад слова independent, што ў перакладзе азначае «незалежны» — ад агульнапрынятых жанраў і нормаў.

У інтэрв’ю Вікторыя раней не раз казала, што не марыць стаць новай Anna Asti ці МакSім. Яна хоча ствараць нешта сапраўды сваё — душэўнае і роднае.

@nevika_vika

Усе цукеркі забяру! Nevika - Калядзін ☃️

♬ Калядзін - Nevika

Першы сольны канцэрт яна дала ў 2023 годзе ў даволі камернай абстаноўцы — у музеі Якуба Коласа. Потым былі выступы на пляцоўках невялікіх беларускіх клубаў і музычных фестывалях «Шлях цмока», Stereo Weekend.

Летась Nevika назвалі «Адкрыццём года» на «Песні года Беларусі».

Дзіўна, але часам беларускамоўныя песні збіраюць больш праслухоўванняў у Расіі, чым у Беларусі. У якасці прыклада яна прыводзіць песню Vishniya. «Гэтую песню ў Расіі праслухалі 1,5 мільёна разоў, а ў Беларусі — 150. Хацела зрабіць імпартазамяшчэнне, а атрымаўся экспарт», — пажартавала ў тыктоку артыстка і растлумачыла, што статыстыка сабрана дыстрыб’ютарам па розных пляцоўках.

@nevika_vika

дасюль не разумею, як так атрымалася

♬ Vishniya - Nevika

Каментары6

  • тыц
    19.01.2026
    тыц-тыцный поп-шлак, но своего поедателя найдёт.

    а для беларушчыны конечно же нужно обязательно и такое.
  • Захапленне
    19.01.2026
    Агнішча!!!!
  • невиктор
    19.01.2026
    просто в Беларуси не пользуются ендекс музыкой это там на московии слухают через приложение, тут не показатель, если там 1.5млн на всю расею, то я уж точно уж 15000000000млн раз,
    какбы с такими "успехами" не продалась на расею и опять на русском не запела.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць