У Ліване загінуў французскі вайсковец з міратворчай місіі
Французскі вайсковец з міратворчай місіі ААН загінуў на поўдні Лівана падчас нападу на міратворцаў. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які ўсклаў адказнасць за здарэнне на рух «Хезбала», піша Euronews.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Bilal Hussein
Па словах Макрона, загінуў старшы сяржант Фларыян Мантар’ё, а яшчэ трое вайскоўцаў былі параненыя і эвакуяваныя. Францыя патрабуе ад ліванскіх уладаў знайсці вінаватых і пакараць іх.
Інцыдэнт адбыўся на фоне нядаўна абвешчанага перамір’я паміж Ізраілем і «Хезбалой» і можа пагоршыць сітуацыю на поўдні Лівана. Прэзідэнт Лівана Жазэф Аун раней заяўляў пра магчымы новы этап мірных дамоўленасцяў і пераход да стабільнасці пасля спынення агню.
Аднак пазіцыі бакоў застаюцца рознымі: улады Лівана кажуць пра імкненне да міру і суверэнітэту, а «Хезбала» крытыкуе дамоўленасці і называе іх саступкай.
На фоне канфлікту ўжо загінулі тысячы людзей, а сотні тысяч былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Сітуацыя застаецца напружанай, а міжнародная супольнасць баіцца новай эскалацыі.
Чытайце таксама:
Трамп паведаміў, што забараніў Ізраілю біць па Ліване
Трамп анансаваў першыя за 34 гады перамовы Ізраіля і Лівана
Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы