БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

19.04.2026 / 08:43

Nashaniva.com

У інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму каналу Russia Today Лукашэнка выказаўся пра сваю магчымую сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Ён спрабаваў зрабіць выгляд, што яна нібыта для яго не мае асаблівага значэння, але гэта атрымалася не вельмі добра. 

Аляксандр Лукашэнка. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

«Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у Злучаных Штатах Амерыкі і проста паціснуць руку Дональду Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б убачыць гэтага чалавека з вока на вока і паціснуць яму руку. Але гэта не самамэта, гэта не галоўнае», — запэўніў ён.

Таксама ён выказаў упэўненасць, што ягоная сустрэча з Трампам не будзе выглядаць як «сустрэча васала з імператарам», бо «мне кланяцца і нешта выпрошваць не трэба».

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын

Лукашэнка пра Трампа: Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй

Лукашэнка: Трамп паказаў усяму свету і сапраўднае аблічча ЗША, і абмежаванасць магчымасцяў ЗША

Каментары да артыкула