Грамадства2929

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын

У інтэрв’ю вядучаму RT Рыку Санчэсу Лукашэнка закрануў тэму кантактаў з Захадам.

Фота: Pavel Bednyakov, Pool

«Слухайце, вы заўсёды і нас, і Украіну, і іншыя постсавецкія рэспублікі правакавалі супраць Расіі. Вы заўсёды правакавалі. І Уладзімір Зяленскі гэта ведаў. Ведаў. І я таксама ведаў і ведаю цяпер. Слухайце, калі ў Расіі мяне хтосьці папракае, што я вяду перамовы з амерыканцамі, дык я магу ім задаць пытанне: «А вы што, не вядзеце з амерыканцамі дыялог? Вядзеце».

Але я вяду дыялог з амерыканцамі не супраць Расіі, не супраць Кітая. На першай сустрэчы я ім сказаў: «Хлопцы, Расія і Кітай — гэта даўнія нашы не проста партнёры, гэта нашы сябры. І калі вы ўводзілі супраць нас санкцыі, амерыканцы і еўрапейцы, Кітай і Расія адкрылі нам дзверы, і мы за кошт гэтага фактычна былі выратаваныя».

Чаму я павінен сёння супраць іх весці нейкі дыялог і нейкую палітыку? Тым больш мы юрыдычна з Расіяй падпісалі дамову аб саюзніцтве. Самы цесны дагавор. Спрабуем выбудаваць нейкую саюзную дзяржаву. Ідзём як па тонкім лёдзе, нешта спрабуем зрабіць. Што, амерыканцы і Захад гэтага не ведалі? Ведалі. І я свята выконваю гэтую дамову», — сказаў палітык.

Ён адзначыў, што шматвектарная палітыка не зыходзіць з эканомікі.

«Разумееце, мы вырабляем — больш за палову — матэрыяльных сродкаў, паслуг і прадаём на знешніх рынках. У нас адкрытая эканоміка, таму мы вымушаныя і свае інтарэсы бачыць на Захадзе, у Расіі, Кітаі і ў Афрыцы. Туды, куды ўсе ідуць — і Расія, і амерыканцы. Гэта наш інтарэс для таго, каб, як я нядаўна сказаў, жыць. Не выжываць, а жыць. Гэта наш інтарэс, ён зыходзіць з жыцця. За што нас папракаць? Няма за што», — сказаў Лукашэнка.

Палітык сцвярджае, што рэальная палітыка Захаду «даўно вядомая».

«Я, якія б са мной перамовы Захад ні вёў, я выдатна разумею, што я не іх «сукін сын». Яны з задавальненнем мяне перажуюць і выплюнуць. Я гэта выдатна разумею. Але і ў такой сітуацыі — не таму, што я Лукашэнка, а таму, што я прэзідэнт гэтай краіны, гэтага беларускага народа — я вымушаны і павінен зыходзіць з інтарэсаў народа, а не ўласных інтарэсаў», — дадаў Лукашэнка.

Азначэнне «сукін сын» прыпісваюць ці то прэзідэнту ЗША Франкліну Рузвельту, ці то дзяржсакратару Кардэлу Халу, якія нібыта так выказаліся пра кіраўніка Дамініканскай Рэспублікі Рафаэля Трухільа, які кіраваў краінай з 1931 па 1961 год, быў вельмі жорсткім і ўсталяваў культ асобы. «Ён, магчыма, і сукін сын, але ён наш сукін сын».

Каментары29

  • Жвір
    18.04.2026
    Гучыць банальна, але Захад таксама цудоўна разумее, што ты цудоўна разумееш...
  • бел
    18.04.2026
    Тормаз бл., купіў гэтага журналіста і „лапшу", з паняццяў прошлага стагодзя вешае, на вушы. Паглядзі, як народ жыве, а не прыкарытнікі. У цяперашнім свеце ўжо іншыя паняцці, а ён з пад Пуціна усё вылезці не можа, які ў сталінізме застрал.
  • понятно
    18.04.2026
    І праўда, с губ сняли.....

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць