БЕЛ Ł РУС

Расіяне правялі атаку дронамі на Чарнігаў, загінуў падлетак

19.04.2026 / 08:53

Nashaniva.com

Уначы 19 красавіка Чарнігаў трапіў пад масаваную атаку расійскіх беспілотнікаў. У выніку ўдару загінуў 16‑гадовы падлетак. Таксама вядома пра чатырох пацярпелых: гэта тры жанчыны (86, 54 і 50 гадоў) і 75‑гадовы мужчына.

Паведамляецца, што ўдары былі нанесеныя па розных аб’ектах горада — навучальнай установе, прыватных жылых дамах у розных раёнах, а таксама па нядзейнай медыцынскай установе. У выніку атак узніклі пажары, зафіксаваны разбурэнні і пашкоджанні.

Як паведаміў начальнік Чарнігаўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Дзмітрый Брыжынскі, падчас атакі пашкоджана 7 прыватных дамоў (з іх 3 знішчаныя агнём), адміністрацыйны будынак, установа адукацыі і аўтамабілі.

На месцах працуюць паліцыя, выбухатэхнікі і іншыя экстранныя службы.

Чытайце таксама:

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг

У ГУР заявілі, што Расія рыхтуе вяснова-летні наступ і хоча захапіць Данбас да верасня

Расійскія дроны ўдарылі па Чаркасах, загінула дзіця

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»

Каментары да артыкула