БЕЛ Ł РУС

Абвясцілі доўгі спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча

19.04.2026 / 11:27

Nashaniva.com

Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча сфармавала доўгі спіс з твораў, выдадзеных у 2025 годзе і намінаваных на конкурс прэміі, паведамляе Беларускі ПЭН.

З 24 твораў, уключаных у поўны спіс, у наступны этап конкурсу прайшлі 12 — тыя, што, паводле ацэнкі журы, не толькі адпавядаюць мэтам прэміі, але найбольш выразна і арыгінальна асэнсоўваюць тэмы беларускай гісторыі, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Сёлета конкурс ізноў засведчыў разнастайнасць падыходаў і формаў: у доўгі спіс увайшлі як кнігі, так і медыйныя праекты — падкасты, блогі і даследаванні, што прапануюць новыя перспектывы для вывучэння гістарычнай спадчыны і пашырэння беларускай культуры.

У доўгі спіс прэміі ўвайшлі:

Кнігі:

  1. «І даўней так пелi: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» — Вольга Барышнікава (Skaryna Press, Лондан, 2025).
  2. «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын». Том 1 i 2 — фундацыя BYPROSVET (BYPROSVET/Magenta, Варшава, 2025).
  3. «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк (выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Беласток, 2025).
  4. «Апошнія сведкі Гродна» — Руслан Кулевіч (самвыд, Польшча, 2025).
  5. «На «Старт» і ў «Тэмпе»: Ножны шпурляк на Аршаншчыне» — Арцём Сізінцаў (Skaryna Press, Лондан, 2025).
  6. «Кола дня» — Аляксандра Турава (2025, зашыфраваны ўдзел).
  7. «Кровазварот» — Юлія Цімафеева (Янушкевіч, Варшава, 2025).
  8. «Цені падмуркаў» — Milestone (2025, зашыфраваны ўдзел).

Артыкул у медыя, падкаст, кіно, відэа/відэацыкл, іншае:

  1. Тэлевізійны праект «Сармацкі вус» — аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч.
  2. «Беларусь як «культурное падабенства каланіяльнай Афрыкі», ці Антыкаланіяльнае паўстанне камуніста Аляксея Каўкі» — Таццяна Астроўская (артыкул у часопісе «Topos», Вільня, 2025).
  3. Падкаст «Літаратурныя зацемкі» — Сяргей Дубавец.
  4. Відэаблог пра беларускую кухню «Pr0Food» — Сяргей Мазан.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча, заснаваная ў 1996 годзе, штогод адзначае найлепшыя творы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі. Яна закліканая падтрымліваць даследаванні, мастацкія і медыйныя праекты, што ўмацоўваюць беларускую культурную прастору і спрыяюць аднаўленню гістарычнай памяці.

Чытайце таксама:

Перакладчыца рамана «Па што ідзеш, воўча?» на літоўскую мову атрымала за гэта прэстыжную прэмію

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію Арсенневай

Стартаваў новы сезон прыёму заявак на прэмію Адамовіча

Каментары да артыкула