Літаратура11

Перакладчыца рамана «Па што ідзеш, воўча?» на літоўскую мову атрымала за гэта прэстыжную прэмію

Беларускі раман Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» стаў папулярным у Літве, а яго пераклад («Ko ateini, vilke?») атрымаў прэстыжную літаратурную ўзнагароду, піша Reform.news.

Юргіта Яспаніце-Буракене. Фота: facebook.com/literaturos.vertejai

Прэмію імя Дамінікаса Урбаса ў 2026 годзе атрымала літоўская паэтка і перакладчыца Юргіта Яспаніце-Буракене за пераклад гэтай кнігі на літоўскую мову. Раман ужо лічыцца важным творам сучаснай беларускай літаратуры, а цяпер яго высока ацанілі і ў Літве.

Журы адзначыла, што пераклад вельмі якасны і дакладна перадае асаблівасці арыгінальнага тэксту. Асаблівую ўвагу звярнулі на тое, як перакладчыца здолела захаваць мову, стыль і атмасферу рамана — у тым ліку народныя выразы, дыялекты, фальклорныя элементы і гістарычны кантэкст. Таксама падкрэсліваецца, што яе каментарыі дапамагаюць чытачам лепш зразумець беларускую культуру і традыцыі.

Для Юргіты Яспаніце-Буракене гэта важны этап у кар’еры: раней яна ў асноўным перакладала паэзію, а гэты раман стаў яе першай буйной работай у прозе.

Прэмія імя Дамінікаса Урбаса лічыцца адной з самых значных у Літве ў галіне мастацкага перакладу. Яе ўручаюць за найлепшыя пераклады, якія захоўваюць дух і стылістыку арыгінальнага твора.

Каментары1

  • Імя
    18.04.2026
    Выдатна! Гэта не "кніжка" Ю.Фельштынскага: " Беларусь Натальи радиной"))

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць