БЕЛ Ł РУС

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў

19.04.2026 / 12:37

Nashaniva.com

Падчас кваліфікацыйнага заезду прэстыжных гонак «24 гадзіны Нюрбургрынга» ў Германіі адбылася сур’ёзная аварыя з удзелам сямі аўтамабіляў. Яна мела трагічны вынік.

Фота: is.fi

Праз прыкладна 25 хвілін пасля пачатку заезду на адным з паваротаў адбылося масавае сутыкненне з удзелам сямі машын. У выніку арганізатары спынілі гонку чырвонымі сцяжкамі.

Машыны атрымалі настолькі моцныя пашкоджанні, што некаторыя з іх давялося разразаць, каб дастаць гоншчыкаў.

Усе ўдзельнікі аварыі былі шпіталізаваныя. Пазней стала вядома, што 66‑гадовы фінскі гоншчык Юха Міецінен загінуў ад атрыманых траўмаў — у ягоны аўтамабіль рэзнуўся іншы з боку дзвярэй, і ўдар аказаўся смяротным.

Юха Міецінен. Фота: racingnews365.com

Астатнія шэсць гоншчыкаў атрымалі лёгкія траўмы і знаходзяцца пад наглядам медыкаў, іх жыццю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Памерла актрыса Наталі Бай

Памёр легендарны баскетбаліст Оскар Шміт

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Каментары да артыкула