БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам п'яны мужчына напаў у краме з нажом на падлеткаў

19.04.2026 / 14:06

Nashaniva.com

Канфлікт паміж мясцовым жыхаром і кампаніяй моладзі адбыўся ўвечары 18 красавіка ў аграгарадку Вейна Магілёўскага раёна, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

63‑гадовы мужчына быў незадаволены шумнымі паводзінамі падлеткаў. Сварка перарасла ў сутычку, якая працягнулася ў краме, якая знаходзілася непадалёк. Там мужчына дастаў нож і пачаў пагражаць маладым людзям.

Падлеткам удалося выбіць нож з яго рук, пасля чаго нападнік уцёк. У выніку інцыдэнту лёгкія парэзы атрымалі 18‑гадовы хлопец і 16‑гадовая дзяўчына.

Відавочцы звярнуліся да супрацоўнікаў ДАІ, якія знаходзіліся паблізу. Міліцыя хутка адрэагавала і затрымала падазраванага.

Як засведчыў медыцынскі агляд, мужчына быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення — каля 2,5 праміле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула