БЕЛ Ł РУС

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак

20.04.2026 / 05:17

Nashaniva.com

Чым прапануюць замяніць штучныя кветкі на могілках? Жывымі кветкамі ў гаршках, шматлетнікамі ў грунце, карлікавымі кустамі, газоннай травой ці вечназялёнымі хваёвымі дрэвамі.

фота: LookByMedia

З 2024 года кампаніі і прадпрымальнікі, якія вырабляюць ці завозяць у Беларусь пластыкавыя кветкі, абавязаны плаціць за іх будучую ўтылізацыю (180 рублёў за тону). Гэтыя грошы ідуць на арганізацыю збору і бяспечную перапрацоўку гэтага смецця.

«Штучныя кветкі раскладаюцца на працягу доўгага часу, аказваюць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, забруджваюць глебу і грунтавыя воды. З мэтай мінімізацыі ўтварэння адкідаў, для якіх у краіне адсутнічае магчымасць выкарыстання і абясшкоджвання, стратэгіяй па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання прадугледжана ўвядзенне абмежаванняў для вытворчасці і пастаўкі тавараў, якія ў выніку прыводзяць да ўтварэння такога віду адкіды», — расказалі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Акрамя таго, Мінпрыроды вядзе работы па падрыхтоўцы Экалагічнага кодэкса. Адна з яго мэт — забараніць вытворчасць пэўных тавараў, адкіды ад якіх складана ці немагчыма перапрацаваць.

Чыноўнікі збіраюцца ўключыць у гэты спіс штучныя пластыкавыя кветкі.

Чым жа можна замяніць штучныя кветкі на могілках? Жывымі кветкамі ў гаршках, шматлетнікамі ў грунце, карлікавымі кустамі, газоннай травой ці вечназялёнымі хваёвымі дрэвамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула