Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак
«Вайскоўцы рвуцца ў бой».
Фота: AP Photo/Julia Demaree Nikhinson
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць рэжым спынення агню з Іранам.
«Я не хачу гэтага рабіць. У нас не так шмат часу», — сказаў Трамп у інтэрв'ю CNBC у аўторак.
Ён лічыць, што ЗША ў выніку атрымаюць «выдатную здзелку» з Іранам.
Трамп заявіў, што адновіць атакі на Іран, калі здзелка з Тэгеранам не будзе заключана бліжэйшым часам.
«Я чакаю, што будуць бамбардзіроўкі, бо лічу, што з такой пазіцыяй лепш ісці на перамовы. Але мы гатовыя дзейнічаць. Я маю на ўвазе, што вайскоўцы рвуцца ў бой», — сказаў ён.