Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў
Усяго ў Max зарэгістраваліся 110 мільёнаў чалавек.
У расійскім месенджары Max зарэгістравана больш за 7 млн замежных карыстальнікаў, паведамляе прэс-служба сэрвісу. У прэс-рэлізе адзначаецца, што 90% з іх — жыхары СНД. Штодня замежныя карыстальнікі здзяйсняюць 1,5 млн званкоў і адпраўляюць больш за 20 млн паведамленняў у Max.
Топ-5 краін па колькасці рэгістрацый у Max узначаліў Узбекістан, упершыню выперадзіўшы Беларусь. На трэцім месцы — Казахстан, далей ідуць Таджыкістан і Кыргызстан.
На пачатак красавіка ў дадатку зарэгістраваліся 110 мільёнаў чалавек, а штодзённая аўдыторыя месенджара перавысіла 80 мільёнаў карыстальнікаў.