БЕЛ Ł РУС

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім

22.04.2026 / 16:25

Nashaniva.com

22 красавіка ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі сустрэўся з беларускім праваабаронцам, нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім, паведамляе «Вясна».

Фота: канцылярыя прэзідэнта Польшчы

Напярэдадні стала вядома, што беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрывае офіс у Варшаве. Пасля эвакуацыі з Беларусі ў 2021 годзе праваабаронцы працавалі ў Вільні. Цяпер, паводле слоў Алеся Бяляцкага, пляцовак будзе дзве — у Вільні і Варшаве.

Фота: канцылярыя прэзідэнта Польшчы

Фота: канцылярыя прэзідэнта Польшчы

Падчас сустрэчы Караль Наўроцкі і Алесь Бяляцкі абмяняліся падарункамі. Бяляцкі прэзентаваў прэзідэнту Польшчы кнігі беларускіх пісьменнікаў, а ў адказ атрымаў ад Наўроцкага мініяцюру з выявай Тадэвуша Касцюшкі.

Фота: «Вясна»

Фота: «Вясна»

Перад гэтым Алесь Бяляцкі сустрэўся з маршалкам Сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блоньскай. Падчас яе Кідава-Блоньска падкрэсліла, што не забывае пра беларускіх палітвязняў, у тым ліку пра Анджэя Пачобута, і працягвае падтрымліваць іх. Таксама Бяляцкаму перадалі пастанову Сената Польшчы, прынятую да пятай гадавіны зняволення Анджэя Пачобута.

Чытайце таксама:

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся

У Варшаўскім універсітэце пройдзе сустрэча з Алесем Бяляцкім

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма

Каментары да артыкула