БЕЛ Ł РУС

Пастрожылі правілы працы таксі

22.04.2026 / 18:14

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў у нерэгулярным спалучэнні», які карэктуе правілы ў гэтай сферы ў бок іх пастрожвання.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Дакумент пашырае пералік звестак, якія абавязкова павінны ўносіцца ў спецыяльны рэестр перавозчыкаў. Калі патрабаванай інфармацыі няма, дзейнасць будзе лічыцца незаконнай.

Таксама ўводзяцца новыя падставы для прыпынення працы перавозчыкаў. Сярод іх — непадача падатковай дэкларацыі, запазычанасці па падатках або падача недакладных звестак. Гэта зроблена, каб змагацца з фірмамі-аднадзёнкамі.

Акрамя таго, забараняецца выкарыстоўваць транспарт тых перавозчыкаў, якіх выключылі з рэестра за парушэнні. Вярнуцца ў рэестр яны змогуць не раней чым праз тры месяцы.

Яшчэ адна зменa — пашыраны спіс перавозак, на якія не распаўсюджваюцца ранейшыя правілы, вызначаныя ўказам ад 25 студзеня 2024 года № 32 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў».

Чытайце таксама:

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?

Што зменіцца ў працы маршрутак — асноўныя новаўвядзенні

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць

Каментары да артыкула