Грамадства44

Што зменіцца ў працы маршрутак — асноўныя новаўвядзенні

На пэўных маршрутах пусцяць большыя аўтобусы, аўтапаркі абновяць і запусцяць новую сістэму куплі квіткоў анлайн.

Фота: LookByMedia

Будучыя змены абмяркоўвалі на круглым стале ў Брэсце 19 лістапада, паведамляе «Рэспубліка».

Больш змяшчальныя аўтобусы і хуткасныя маршруты

На пэўных маршрутах, каб перавозіць больш пасажыраў, замест транспарту катэгорыі М2 збіраюцца пусціць больш змяшчальны транспарт катэгорыі М3 (аўтобусы М2 маюць масу да 5 тон, а М3 — звыш 5 тон і больш пасадачных месцаў). 

Плануюць і хуткасныя аўтобусы.

Штогод прадугледжанае абнаўленне парку грамадскага транспарту не менш за 10 працэнтаў.

«У рамках гэтага абнаўлення мы пераважна купляем М3. Першая задача, якая цяпер абмяркоўваецца, — на доўгія адлегласці замяніць маршруткі рухомым саставам М3. Гэта больш камфортны, надзейны, бяспечны від транспарту», — адзначыў намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна.

Завяршыць абнаўленне плануюць да 2030 года.

Напрыклад, у Брэсцкай вобласці ў 2025‑м будзе закуплена больш за 100 адзінак рухомага саставу, аўтапарк Брэста ў тым ліку папаўняецца 15 тралейбусамі з павялічаным аўтаномным ходам.

Квіткі будуць прадаваць і ў касах, а не толькі анлайн

Білеты на рэйсы павінны прадавацца і ў касах аўтастанцый, а не толькі анлайн.

«Гэта прадугледжана ў правілах перавозак, але не ўсе перавозчыкі імі кіруюцца. Нам паскардзіліся, што на аўтавакзале Мінска нельга набыць білеты ў бок Магілёва. Чаму мы знішчаем білетныя тэрміналы?» — заўважыў дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра кіравання транспартам Ігар Мажароўскі.

Ён патлумачыў, у чым бачыць праблему цяперашняй сістэмы куплі квіткоў анлайн.

«Магілёў з Мінскам штодзённа звязваюць 120 рэйсаў, а таксама 40 рэйсаў ад мінскага аператара. Пры такой колькасці існуе праблема з'ехаць у нашым кірунку. Білеты на выхадныя браніруюцца з панядзелка — на пяць-шэсць рэйсаў, адзін у аднаго і гэтак далей. Потым не выкупляюцца. У выніку частка маршрутак ідзе ў рэйс з пустымі месцамі пры адсутнасці білетаў у продажы ўжо ў пачатку тыдня. Канкурэнтнасць цяпер не толькі на дарогах, але і ў інтэрнэце, трэба наводзіць парадак».

Плануецца, што ў Беларусі да 1 траўня 2027 года будзе створаная адзіная сістэма браніравання і продажу білетаў на аўтобусы і маршрутныя таксі.

Яна зробіць больш зручным працэс аплаты праезду, а таксама аб'яднае розныя аплатныя метады ў рамках адной платформы.

Транспарт да гарадоў-спадарожнікаў

Да гарадоў-спадарожнікаў жыхароў трэба будзе дастаўляць з інтэрвалам у 20—30 хвілін.

У Мінску праблема з недастатковай змяшчальнасцю аўтобусаў на такіх рэйсах.

З Брэста ў горад-спадарожнік Жабінку даехаць за гэты час можна: акрамя маршрутных таксі, ёсць гарадскі аўтобус і чыгунка.

Каментары4

  • Ну-ну
    23.11.2025
    Долго это не проработает. Потому что денег на этот праздник взять неоткуда. Будет работать до тех пор, пока не настанет время обслуживать технику и платить зарплаты персоналу. Или цены на билеты заберут до 3.5 рублей.
  • Ў
    23.11.2025
    Ё, а тут ці альбо ці і не трэба - бо гэта ж сінонімы.
  • Отец Засандалин
    23.11.2025
    28 пунктов мирного плана.

Цяпер чытаюць

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст60

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Усе навіны →
Усе навіны

З Беларусі дазваляюць выязджаць толькі тым літоўскім фурам, якія заехалі ў краіну пасля адкрыцця мяжы4

У супермаркеце ў Новай Баравой гадамі жывуць вераб'і3

«Мама, я дома!» — «Як дома?!» Адна з вызваленых украінак — дзяўчына Юлія ВІДЭА2

Еўрапейцы адхілілі план Трампа па Украіне ў яго цяперашнім выглядзе7

Вызваленых з няволі ўкраінцаў сустракаў асабіста Кірыла Буданаў ВІДЭА5

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк14

Манергейм: чалавек, які з расійскага разведчыка ператварыўся ў выратавальніка Фінляндыі ад Расіі32

Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык з беларускай на расейскую + карэктар беларускай версіі + мадэратар каментаў31

Манцёр ліній высокага напружання з Пружан расказаў пра пазітыўны вынік пяці гадоў без сэксу24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст60

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць