БЕЛ Ł РУС

У Літве парламенцкі камітэт звярнуўся да ўрада, каб той абмежаваў права беларусаў набываць нерухомасць

22.04.2026 / 20:52

Nashaniva.com

Камітэт Сейма Літвы па замежных справах ухваліў прапанову звярнуцца да ўрада, каб той падрыхтаваў змены ў законы і ўвёў дадатковыя абмежаванні на набыццё нерухомасці для грамадзян Расіі і Беларусі, піша LRT.

Вільня. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер у Літве ўжо дзейнічае правіла, паводле якога расіяне без дазволу на жыхарства не могуць купляць нерухомасць. Для беларусаў пакуль такіх абмежаванняў няма, але іх плануюць увесці.

Урад просяць да 1 кастрычніка падрыхтаваць законапраекты, якія не толькі абмяжуюць куплю жылля для беларусаў, але і забароняць грамадзянам абедзвюх краін набываць нерухомасць побач са стратэгічна важнымі аб’ектамі.

Ідэю абмежаваць куплі і дазваляць іх толькі тым, хто мае пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве, раней прапанавалі кансерватары. Аднак, паводле закона, прапаноўваць такія абмежаванні можа толькі ўрад, а не самі дэпутаты.

Чытайце таксама:

«Хочам бачыць добрую волю і з іншага боку». Прэм'ерка Літвы сказала, калі палепшацца адносіны з Беларуссю

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому

Літва не адкрые паветраную прастору для палёту Фіца ў Маскву на Дзень Перамогі

Каментары да артыкула