БЕЛ Ł РУС

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі

23.04.2026 / 09:15

Nashaniva.com

Кіраўніцтва БДУІР вырашыла публічна пракаментаваць сітуацыю з аплатай працы ў ВНУ. Прычынай, паводле каментара адміністрацыі, сталі «дыскусіі ў інфаполі». Імаверна, гутарка ідзе пра відэазварот выкладчыка Дзмітрыя Аношкі, які расказаў пра свой заробак у 87 рублёў.

Прэс-служба ўніверсітэта падала статыстыку:

2 960,75 рублёў — сярэдні заробак прафесарска-выкладчыцкага складу за 2025 год. 

Гэта на 9,9% вышэй за сярэдні па краіне, падкрэслівае прэс-служба.

У ВНУ даводзяць, што рост даходаў звязаны з «нарошчванне экспартных праектаў» і выкананнем дзяржаўных задач. А апошні раз пытанне стымулявання працы разглядалася Радай універсітэта ў сакавіку 2026 года.

Гэта інфармацыя з’явілася пасля публікацыі звароту Дзмітрыя Аношкі да Аляксандра Лукашэнкі. У сваім відэа ён прадэманстраваў выпіску з банкаўскага рахунку, дзе яго заробак за лістапад 2025 года склаў усяго 87 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула