Грамадства2929

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі

У адкрытым звароце старшы выкладчык кафедры праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій БДУІР Дзмітрый Аношка сцвярджае, што ва ўніверсітэце асобным студэнтам даюцца незаконныя прывілеі, а якасць падрыхтоўкі спецыялістаў зніжаецца.

Дзмітрый Аношка. Скрын відэа

Дзмітрый Аношка працаваў ва ўніверсітэце дванаццаць гадоў. Але за лістапад 2025 года яго заробак склаў 87 рублёў.

Паводле яго, гэта «вынік няўхільнага выканання мной заканадаўства нашай краіны і супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі».

Гэтаму папярэднічаў канфлікт. Па словах Дзмітрыя, ён не стаў праводзіць дыстанцыйную атэстацыю студэнтаў дзённай формы навучання, бо гэта не па правілах. Выкладчык правёў атэстацыю ў вочным фармаце, пасля чаго атрымаў вымову. Ён абскарджваў вымову праз камісію працоўных спрэчак і ў судах, дайшоўшы да Вярхоўнага суда, але беспаспяхова.

У выніку Аношку звольнілі па заканчэнні кантракта, але паколькі патрэбны выкладчыкі, дазволілі працаваць на ўмовах такога заробку.

Разлікоўка Аношкі. Скрын відэа

Адной з галоўных прэтэнзій Аношка называе рэгулярнае прызначэнне чацвёртых пераздач з камісіяй насуперак правілам Міністэрства адукацыі, якія прадугледжваюць не больш за тры спробы. Аношка апісаў тры падобныя выпадкі ў 2023—2025 гадах. У кожным з іх асобнаму студэнту, які ўжо не прайшоў пераздачу з камісіяй, прызначалі дадатковую спробу без законных падстаў.

Старшынёй камісіі неаднаразова прызначаўся прарэктар — прыём, які, на думку выкладчыка, дазваляе гарантаваць патрэбны вынік.

Аношка кажа, што ў БДУІР існуе практыка асаблівых умоў для асобных студэнтаў: працягваюцца тэрміны ліквідацыі запазычанасцей, не выконваюцца агульныя правілы адлічэння.

Ён згадвае выпадкі, калі студэнты з вялікай колькасцю «хвастоў» не адлічваліся, атрымлівалі незвычайна доўгія магчымасці для закрыцця запазычанасці або працягвалі навучанне ў абыход агульных патрабаванняў.

Фота: БелТА

Аношка наракае таксама на агульнае зніжэнне якасці падрыхтоўкі. У некаторых дысцыплінах, у тым ліку ў ягонай, колькасць лабараторных заняткаў была скарочаная напалову і замененая загрузкай гатовых работ у электронную сістэму.

На яго думку, гэта пазбаўляе студэнтаў нармальнай практычнай падрыхтоўкі, а выкладчыкаў — магчымасці бачыць, як студэнт сапраўды працуе і засвойвае матэрыял. У выніку, сцвярджае ён, выкладчыкі вымушаныя спрашчаць заданні і працэдуры абароны, фактычна паніжаючы ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў.

З універсітэта, кажа Аношка, сыходзяць спецыялісты, а маладыя і моцныя выпускнікі, якіх спрабуюць утрымаць у выкладанні, хутка расчароўваюцца ў сістэме. 

«Я доўга падбіраў словы, каб коратка ахарактарызаваць тое, што адбываецца цяпер у БДУІР. І, калі сумленна, не знаходжу больш дакладнага слова, чым «сабатаж». Сабатаж дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі як мінімум», — заяўляе Аношка.

І просіць Лукашэнку:

«Я прашу вас узяць пад асабісты кантроль тое, што адбываецца ў БДУІР, забяспечыць праверку па ўсіх выкладзеных фактах і, напэўна, самае галоўнае — вярнуць студэнтам выкладчыка, якому не ўсё роўна».

Каментары29

  • сорри но
    21.04.2026
    Да посадят тебя
  • Абу
    21.04.2026
    Бадалася цялё з дубам, звярталася да добрага цара...
  • чытач
    21.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі44

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін2

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі44

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць