БЕЛ Ł РУС

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера

23.04.2026 / 10:46

Nashaniva.com

СК сцвярджае, што 68‑гадовага пенсіянера з Валожынскага раёна завербавала ўкраінская ваенная разведка. 

Як заяўляе СК, у ліпені 2022 года мужчына быў завербаваны галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны, і нібыта стаў збіраць інфармацыю аб мясцовых супрацоўніках міліцыі: асабістыя дадзеныя, нумары тэлефонаў. Як сцвярджае СК, мэта была — завербаваць праваахоўнікаў у інтарэсах замежных спецслужбаў. 

Акрамя шпіянажу, пенсіянеру інкрымінуюць распальванне нацыянальнай варожасці праз антырасійскія каментарыі ў інтэрнэце.

Пенсіянера абвінавачваюць па ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) Крымінальнага кодэкса. Ён пад вартаю. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула