Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове
На СТБ у праграме Рыгора Азаронка «Так! Але…» прапагандысты задаліся пытаннем: «Беларуская мова: ці патрэбная яна тым, хто гаворыць па-руску?»
Адзін з аргументаў гэтай абуральнай дыскусіі прывёў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце 62‑га цэнтральнага вузла сувязі Міністэрства абароны Станіслаў Бажычка.
— Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове? — спытаў яго Азаронак.
— Бывае па-рознаму насамрэч. Але, як правіла, ад 30 да 50%, — адказаў той.
— 30% усіх прызыўнікоў? — перапытаў Азаронак.
— Так точна, на прысязе. У маім досведзе, калі я працую як ідэолаг у межах прыняцця вайсковай прысягі, велізарная колькасць людзей выказвае жаданне прымаць прысягу на беларускай мове. Гэта чуваць, усе камандзіры гэта чуюць. Ніхто ніколі нікому не забараніў прымаць прысягу на беларускай мове, — адказаў той.