На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл
Жыхарка Гродна расказала пра выпадак на могілках, які адбыўся падчас Радаўніцы. У гэты дзень людзі традыцыйна наведваюць магілы родных, прыносяць кветкі і запальваюць лампадкі, але гэта можа быць небяспечна, піша Newgrodno.by.
Падчас візіту на могілкі жанчына заўважыла, што на адной з магіл пачаўся пажар — гарэлі штучныя кветкі на помніку. Ёй давялося тушыць агонь падручнымі сродкамі. У выніку помнік моцна пацярпеў: ён быў закураны і пашкоджаны.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала лампадка, а моцны вецер дапамог агню хутка распаўсюдзіцца.
Жанчына таксама звярнула ўвагу, што шмат людзей праходзілі або праязджалі побач, але ніхто не адрэагаваў на дым і полымя.
Чытайце таксама:
Як прайшла Радаўніца ў вёсках, закінутых пасля чарнобыльскай катастрофы ФОТЫ
«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў
Статкевіч заклікаў беларусаў не маліцца на мове РПЦ і пісаць на помніках па-беларуску