БЕЛ Ł РУС

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку

23.04.2026 / 17:13

Nashaniva.com

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко сустрэўся з вядомым расійскім бізнэсменам Міхаіл Гуцэрыевым. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася «пытанне выдзялення сельскагаспадарчых зямель для развіцця аграрнага бізнэсу», паведамляе прэс-служба Гомельскага аблвыканкама.

Фота: t.me/gomel_region_gov

Акрамя таго, Крупко і Гуцэрыеў «гаварылі пра ўкладанне інвестыцый у аграпрамысловы комплекс і развіццё фермерскіх гаспадарак». Іншых падрабязнасцяў гэтай сустрэчы пакуль не прыводзіцца. 

Фота: t.me/gomel_region_gov

68‑гадовы Міхаіл Гуцэрыеў — буйны расійскі прадпрымальнік інгушскага паходжання, асноўны ўладальнік прамыслова-фінансавай групы «Сафмар». Ён уваходзіць у лік найбагацейшых людзей Расіі, пабудаваўшы сваю імперыю на нафце, вугалі, нерухомасці і рытэйле.

Доўгі час яго галоўным актывам была нафтавая кампанія «Руснафта», якую ён заснаваў пасля працы ў дзяржаўнай «Слаўнафце».

Для Беларусі яго постаць значная праз шчыльныя сувязі з рэжымам Лукашэнкі і рэалізацыю маштабных інвестыцыйных праектаў. Менавіта яго кампанія «Слаўкалій» займалася будаўніцтвам Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната ў Любанскім раёне, хоць урэшце ад гэтага актыву ён мусіў адмовіцца. Гуцэрыеў таксама інвеставаў у будаўніцтва гатэляў, тэрмінала ў аэрапорце і іншых аб'ектаў нерухомасці ў Мінску.

З-за падтрымкі беларускага рэжыму прадпрымальнік пасля падзей 2020 года трапіў пад санкцыі Еўрасаюза і Вялікабрытаніі. У выніку санкцыйнага ціску ён быў вымушаны фармальна перадаць частку сваіх актываў членам сям'і або партнёрам.

Акрамя бізнэсу, Гуцэрыеў вядомы як актыўны паэт-песеннік, які піша тэксты для многіх зорак расійскай эстрады.

Чытайце таксама:

Хто такі Міхаіл Гуцэрыеў і чым яму адгукнуцца брытанскія санкцыі? 

«Яны ўсе хочуць Савецкі Саюз, але пры гэтым жыць як сёння». Сябар Лукашэнкі рэзка раскрытыкаваў савецкае мінулае і яго рэстаўратараў

Алігарх Гуцэрыеў расказаў, як расчараваўся ў Захадзе: Пасля 2022 года я нібыта зняў шоры з сябе

Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў

Каментары да артыкула