БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана

23.04.2026 / 19:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social заявіў, што ЗША нібыта ўстанавілі «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і будуць утрымліваць яго закрытым, пакуль Іран не пагодзіцца на пэўную дамову.

Дональд Трамп. Фота: Getty Images. Chip Somodevilla/Getty Images

Таксама Трамп сцвярджае, што даў загад вайскова-марскім сілам ЗША «адкрываць агонь і знішчаць любыя судны — нават невялікія лодкі — калі яны ўсталёўваюць міны ў водах Армузскага праліва». Акрамя таго, па яго словах, амерыканскія тральшчыкі актыўна працуюць над ачысткай акваторыі ад мін.

«Ніякіх ваганняў быць не павінна, — заявіў прэзідэнт ЗША. — Нашы тральшчыкі зараз чысцяць праліў. Я загадваю працягнуць гэтыя дзеянні, але ў патроеным аб'ёме!»

Ён таксама адзначыў, што ўсе 159 вайсковых караблёў Ірана, маўляў, «ужо ляжаць на дне мора». 

У наступным допісе Трамп таксама расказаў амерыканскай і сусветнай грамадскасці, што ў Іране нібыта ідзе ўнутраная барацьба за ўладу паміж рознымі палітычнымі групамі, што, паводле яго слоў, стварае нестабільнасць у кіраўніцтве краіны.

«Ірану зараз вельмі цяжка зразумець, хто ў іх з’яўляецца лідарам! Яны проста не ведаюць! Унутраныя рознагалоссі ідуць паміж «ястрабамі», якія на полі бою вельмі моцна прайграюць, і «памяркоўнымі», якія зусім не такія ўжо памяркоўныя (але заваёўваюць павагу!)», — тлумачыць сітуацыю ў стане праціўніка прэзідэнт ЗША, акрэсліваючы яе як «сапраўдны хаос».

Чытайце таксама:

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю

У Трампа застаўся тыдзень, каб вырашыць лёс вайны з Іранам

Чарговае звальненне ў Пентагоне: пайшоў у адстаўку міністр ВМС Джон Фелан, які меўся будаваць «залаты флот» Трампа

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»

Для абароны амерыканскай авіябазы ў Саудаўскай Аравіі разгарнулі ўкраінскую антыдронавую сістэму

Каментары да артыкула