БЕЛ Ł РУС

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом

24.04.2026 / 12:05

Мара Бадзяк

Рэпер Лайтовы (ён жа Аляксей Грызунт) прэзентаваў свой першы музычны альбом «Погляд унутр», які выношваў два гады. Усе 11 трэкаў на ім беларускамоўныя.

«Тут вы знойдзеце рознае: ад дарк-трэпу да IDM’a з рэчытатывам; ад вершаў беларускай класікі да сутры Сэрца махаянскага будызму; ад адчаю да вяртання надзеі. Адзінае, што (ці каго) вы дакладна не знойдзеце — гэта звыклае з усіх папярэдніх працаў гучанне Лайтовага. Але лайтова — не значыць лёгка, а быць лайтовым — значыць быць розным», — папярэджвае музыка.

Лайтовы. Фота: інстаграм @lightowy

Альтэрнатыўная назва свежай мастацкай працы — «Нясонечны горад», што, з аднаго боку, адсылае да Мінска, а з іншага — да ўнутранага горада, які ствараецца з мовы і ўспамінаў, і дзе можна блукаць.

Напярэдадні рэпер з поспехам прэзентаваў новую плытку на сцэне сталічнай арт-пляцоўкі «Рэха», танцпол якой змяшчае да 1400 чалавек. Падзею назвалі адной з самых важных за апошні час з’яваў у гісторыі беларускага рэпа.

На прэзентацыі альбома ў Мінску. Фота: @noise.frame27.ph

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула