БЕЛ Ł РУС

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма

24.04.2026 / 19:35

Nashaniva.com

Сэрвіс «Яндэкс Ежа» далучыўся да ініцыятывы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якая прасоўвае беларускія тавары, і стварыў у сваёй мабільнай праграме адпаведны раздзел.

Цяпер па пятніцах у мабільнай праграме папулярнага дастаўшчыка можна будзе заказаць айчынныя прадукты з бясплатнай дастаўкай, паведамляе прэс-служба МАРГ.

Гэта распаўсюджваецца на заказы з крам-партнёраў, у якіх прадстаўленыя тавары мясцовай вытворчасці.

Чытайце таксама:

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў

Ці даць кур’ерам выхадны ў завіруху? Людзі спрачаюцца, бізнэс адгукаецца

МАРГ далучыла да пагаднення аб прасоўванні беларускіх тавараў новых буйных гульцоў. Сярод іх — уладальнік «Табакерак»

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку

Каментары да артыкула