Грамадства

МАРГ далучыла да пагаднення аб прасоўванні беларускіх тавараў новых буйных гульцоў. Сярод іх — уладальнік «Табакерак»

Паводле паведамлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, новыя ўдзельнікі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на павышэнне эфектыўнасці продажаў прадукцыі айчыннай вытворчасці. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Сярод новых удзельнікаў — кампанія «Энерга-Ойл», якая кіруе сеткай кіёскаў «Табакерка». Па краіне працуе каля 1,8 тысячы такіх гандлёвых пунктаў. Таксама да пагаднення далучылася кампанія «Плэй Хард», што развівае сетку крам «Тры цаны» (каля 340 аб’ектаў).

Акрамя таго, у спіс увайшлі ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (мабільны аператар life:), кампанія «ДНС-маркет» (сетка крам «ДНС»), а таксама шэраг прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнэсу і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Раней паведамлялася, што восенню 2025 года да пагаднення ўжо далучыліся каля 600 кампаній. У снежні таго ж года міністэрства запусціла праект «Кожная пятніца — роднае, сваё», які закліканы папулярызаваць беларускія тавары.

Агулам да дакумента цяпер далучыліся суб’екты гаспадарання, якім належаць больш за 23 тысячы аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання.

Пры гэтым вясной 2025 года МАРГ адзначала, што доля прадукцыі беларускай вытворчасці ў раздробным гандлі знізілася да 56,4% — гэта самы нізкі паказчык за апошняе дзесяцігоддзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл прыляцеў у Вільню9

«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны9

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман14

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

Упершыню за год зафіксаваныя масавыя залёты расійскіх дронаў на Гомельшчыну4

Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду14

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна3

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна апынулася ў Беларусі, няясна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць