БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку

24.04.2026 / 22:19

Nashaniva.com

У мінскім мікрараёне Лошыца адбыўся канфлікт, які скончыўся судом, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

49‑гадовы мужчына на навагоднім карпаратыве актыўна ўжываў алкаголь, а пасля таго папрасіў былую жонку адвезці яго дадому. Па дарозе яна паскардзілася, што кіроўца аўтамабіля BMW, які ехаў ззаду, нібыта асляпіў яе фарамі.

Калі машыны спыніліся на святлафоры, мужчына выйшаў з аўто, падышоў да BMW і пачаў канфлікт. Ён паводзіў сябе вельмі агрэсіўна: схапіў кіроўцу за адзенне, цягнуў да сябе, абхапіў за шыю і спрабаваў душыць. Пасля гэтага нанёс некалькі ўдараў у твар.

Пацярпелы пачаў здымаць тое, што адбываецца, на тэлефон. Калі ж ён паспрабаваў выйсці з машыны, нападнік падбег і штурхнуў яго, у выніку чаго мужчына выпусціў тэлефон. Хулігана ўтаймавала толькі былая жонка, якая ўгаварыла яго адступіцца і ехаць далей.

У выніку інцыдэнту былі пашкоджаны не толькі асабістыя рэчы пацярпелага, але і яго аўтамабіль — агульная сума нанесенай шкоды склала больш за 10 тысяч рублёў.

Пасля здарэння мужчыну затрымалі і завялі крымінальную справу. У судзе ён прызнаў віну часткова. Суд улічыў, што ён мае двух дзяцей, працуе і раней не меў судзімасцяў, хоць прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. 

У выніку мінчука прызналі вінаватым у хуліганстве і прызначылі яму штраф — 100 базавых велічынь (4500 рублёў). Таксама ён павінен выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў як кампенсацыю маральнай шкоды.

Чытайце таксама:

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку

«Я цяпер у шоку, у дэпрэсіі». Жанчына ўбачыла, што чалавеку кепска, і патэлефанавала ў міліцыю, але рэакцыя была нечаканай

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву

Каментары да артыкула