БЕЛ Ł РУС

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

25.04.2026 / 12:34

Nashaniva.com

65‑гадовы ксёндз застаецца ў следчым ізалятары ў цяжкім стане.

Як даведаліся вернікі, ксёндз Анатоль Парахневіч, які служыць пробашчам у Вілейскім раёне і знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за месяц, перанёс інфаркт. 65‑гадовы святар застаецца ў следчым ізалятары ў цяжкім стане, піша katolik.life.

Таксама, наколькі вядома вернікам, ксяндза абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». У чым канкрэтна — інфармацыі няма. Мяркуецца, што святара трымаюць у СІЗА КДБ. Арыштоўваюць яго прыязджалі невядомыя людзі ў масках на некалькіх машынах, яго дом апячаталі.

Нагадаем, таксама па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» быў асуджаны ксёндз Генрых Акалатовіч, якога вызвалілі пры пасрэдніцтве Ватыкана за чатыры месяцы да арышту ксяндза Анатоля Парахневіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула