БЕЛ Ł РУС

Пуцін дазволіў удовам загінулых вайскоўцаў бясплатна паступаць у ВНУ і забараніў звальняць тых, хто вярнуўся з фронту

25.04.2026 / 14:26

Nashaniva.com

Пуцін падпісаў тры законы, якія датычацца вайскоўцаў і іх сем’яў, паведамляе «Дождь».

Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

Адзін з законаў дазваляе жонкам загінулых удзельнікаў уварвання ва Украіну бясплатна паступаць у ВНУ і каледжы. Квота распаўсюджваецца на ўдоў супрацоўнікаў Федэральнай службы выканання пакаранняў і МУС, а таксама байцоў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

Яшчэ адзін закон забараняе скарачаць работнікаў, якія вярнуліся з вайсковай службы пасля мабілізацыі або заканчэння кантракта. Трэці закон дазваляе двум сваякам супрацоўніка Расгвардыі ў выпадку цяжкага ранення бясплатна прыехаць да месца яго лячэння.

У жніўні 2025 года дэпутаты Дзярждумы прапанавалі надаць удовам удзельнікаў уварвання ва Украіну права на бясплатнае навучанне ў ВНУ. У кастрычніку ў Міністэрстве адукацыі і навукі паведамілі, што такое жаданне выказалі каля 600 удоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула