На наступным тыдні цяпла яшчэ не будзе
Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што і канец красавіка ды пачатак мая ў Беларусі не прынясуць доўгачаканага сапраўднага цяпла.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Па словах сіноптыка, вясна нібыта запаволілася, і надвор’е ў гэты перыяд будзе больш падобнае на пачатак красавіка. Чакаецца прахалода, начныя замаразкі і вецер, які зробіць адчуванні яшчэ больш халоднымі і сырымі.
Тыдзень з 27 красавіка будзе вызначацца ўплывам цыклону. У большасці рэгіёнаў прагназуюцца дажджы, а на ўсходзе магчымы нават мокры снег. Вецер — паўночны і паўночна-заходні, з парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу будзе каля -3…+3°C, днём — прыкладна ад +4 да +11°C.
28 красавіка істотных змен не будзе: захаваецца халоднае і вільготнае надвор’е, месцамі магчымы снег. У сярэдзіне тыдня таксама будзе воблачна, з ападкамі і парывістым ветрам, тэмпература застанецца нізкай.
Пэўнае змякчэнне надвор'я чакаецца з 30 красавіка: вецер аслабне і зменіць кірунак, хоць кароткачасовыя дажджы ўсё ж застануцца. Тэмпература крыху павысіцца — да +6…+12°C днём.
На 1 мая надвор’е застанецца нестабільным: магчымыя невялікія ападкі, ноччу каля -1…+5°C, днём — да +12°C.
У выходныя стане крыху цяплей, але без сапраўднага цяпла: днём прыкладна +9…+13°C, з перыядычнымі дажджамі. У цэлым пачатак мая будзе прахалодным і вільготным.
Чытайце таксама:
У гэтым годзе чакаюць супер Эль-Ніньё — рэкордную гарачыню
На выходных чакаецца мокры снег, замаразкі і моцны вецер
Сіноптыкі папярэджваюць, што вясна з Беларусі часова адступіць