БЕЛ Ł РУС

За апошнія пяць гадоў колькасць мультымільянераў у свеце павялічылася больш чым у чатыры разы

25.04.2026 / 22:35

Nashaniva.com

Колькасць мультымільянераў у свеце з 2021 года павялічылася больш чым на 400%. Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе аб дабрабыце (Wealth Report) агенцтва Knight Frank.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Мультымільянеры — гэта людзі з маёмасцю не менш за 30 мільёнаў даляраў. У 2021 годзе іх налічвалася амаль 162,2 тысячы чалавек, а ў 2026 годзе — ужо 713,6 тысячы чалавек.

Як лічаць аўтары даклада, асноўная прычына росту дабрабыту звязана з павелічэннем прыбытку ад укаранення новых тэхналогій, уключаючы штучны інтэлект.

Таксама аналітыкі Knight Frank прагназуюць, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў колькасць мільярдэраў у свеце вырасце на 25%.

Чытайце таксама:

У сучасным свеце 10% багацеяў зарабляюць больш, чым рэшта насельніцтва Зямлі

Мільярдэр Джасцін Сан абвінаваціў сям'ю Трампа ў вымагальніцтве. Ён уклаў мільёны ў яе крыптавалюту

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця

Каментары да артыкула