БЕЛ Ł РУС

У Афрыцы сланы затапталі амерыканскага мільянера, які прыехаў паляваць на антылоп

25.04.2026 / 22:53

Nashaniva.com

У заходнеафрыканскай краіне Габон падчас палявання загінуў 75‑гадовы амерыканскі мільянер Эрні Досіа, паведамляе The Guardian.

Эрні Досіа падчас палявання ў ЗША ў 2017 годзе. Фота: Wagonhound Outfitters / Facebook

Мужчына прыехаў у Афрыку папаляваць на антылоп, але ў трапічным лесе ён разам з правадніком нечакана сутыкнуўся з групай сланоў — пяццю дарослымі асобінамі і сланянём. Жывёлы, верагодна, спалохаліся людзей і адчулі ад іх пагрозу, а таму напалі на іх. У выніку мільянер быў проста затаптаны, а ягоны праваднік атрымаў цяжкія траўмы.

Эрні Досіа быў уладальнікам кампаніі, звязанай з вінаробствам, і валодаў вялікімі вінаграднікамі ў ЗША. Ён таксама быў вядомы як аматар трафейнага палявання і за многія гады сабраў значную калекцыю трафеяў, у тым ліку з Афрыкі.

Па словах знаёмых, ён займаўся паляваннем усё жыццё, і ўсе ягоныя паездкі былі афіцыйна дазволеныя і ліцэнзаваныя. Тым не менш, трафейнае паляванне застаецца спрэчнай тэмай, бо штогод у свеце падчас такіх тураў гінуць дзясяткі тысяч жывёл.

У Габоне жыве вялікая частка папуляцыі лясных сланоў — віду, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Чытайце таксама:

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі

Батсвана прыгразіла адправіць у Германію 40 тысяч сланоў з-за спрэчкі вакол слановай косці

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў

Турыст у Кеніі напаіў півам слана і справакаваў скандал

У Індыі памерла найстарэйшая азіяцкая сланіха. Ёй было больш за 100 гадоў

Каментары да артыкула