БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік студыі ZROBIM architects вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання

26.04.2026 / 14:33

Nashaniva.com

Кіраўнік вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects Андрусь Bezdar (Андрэй Макоўскі), які быў затрыманы 9 красавіка, імаверна, выйшаў на волю. Бізнэсовец вярнуўся ў публічную прастору праз 16 сутак пасля хапуна ў студыі.

Андрусь Bezdar. Фота: zrobim.by

Першым пасля перапынку стаў пост у сацсетках, прысвечаны новаму праекту студыі «Сэрца Волгі». У кароткім допісе Макоўскі разважае пра баланс традыцый і сучаснай архітэктуры.

На клапатлівыя заўвагі чытачоў («за вас усе перажывалі), а таксама з’едлівыя каментары, што «зараз праекты будуць называцца «сэрца Волгі», «родны Амур», «матушка Расія», кіраўнік славутай студыі нічога не адказаў.

У офіс ZROBIM architects сілавікі прыходзілі 9 і 10 красавіка. Каля 50 супрацоўнікаў бюро былі затрыманыя, большасць пасля адпусцілі.

Фірму абвінавацілі ў тым, што з 2021 па 2025 год яна атрымала няўлічанага прыбытку на 6 мільёнаў даляраў. Сукупную шкоду бюджэту краіны ацанілі ў больш чым 5 мільёнаў рублёў. У сюжэце СТБ заявілі, што «не менш за 60% ад усіх заробкаў» супрацоўнікам бюро выплачвалі «ў канвертах».

Сузаснавальнік студыі Андрэй Макоўскі (Андрусь Bezdar) цяпер пад следствам. 

Другі сузаснавальнік, Аляксей Караблёў, жыве ў ЗША. Кампанія працягвае працаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула