БЕЛ Ł РУС

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра

27.04.2026 / 11:28

Nashaniva.com

Вечарам 25 красавіка ў Асіповічах на вуліцы Гарэліка адбыўся пажар на дачы, прычынай якога стала дапытлівасць хлопца і яго сябра.

Як піша МНС, 17‑гадовы сын гаспадыні дома разам з сябрам вырашылі праверыць, як гарыць бензін. Хлопцы вылілі трохі паліва на зямлю і падпалілі.

Полымя ўспыхнула імгненна — загарэлася не толькі зямля, але і каністра ў руках падлетка.

Спужаўшыся, хлопец адкінуў каністру ў бок дрэва — тое ўспыхнула, як запалка. Пасля гэтага агонь перакінуўся на гарышча дачнага дома.

Ратавальнікі, якіх выклікалі суседзі, патушылі пажар, аднак агонь паспеў пашкодзіць дах, перакрыцці і вонкавае аздабленне будынка.

Пацярпелых сярод людзей няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула