БЕЛ Ł РУС

Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва

27.04.2026 / 15:04

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб вызваленні Яўгена Прымакова з пасады кіраўніка Федэральнага агенцтва па справах СНД і суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. Новым кіраўніком Расcупрацоўніцтва іншым указам прызначаны Ігар Чайка.

Ігар і Арцём Чайкі і Віктар Лукашэнка. Скрыншот СТБ

49‑гадовы Яўген Прымакоў — унук савецкага і расійскага палітыка і дыпламата Яўгена Прымакова, які быў міністрам замежных спраў Расіі.

На сёння 37‑гадовы Ігар Чайка — бізнэсмен, уладальнік аднаго з найбуйнейшых расійскіх аператараў утылізацыі смецця «Хартыя». У сакавіку мінулага года ён быў прызначаны намеснікам кіраўніка Расcупрацоўніцтва. 

Ігар і яго брат Арцём Чайка сталі вядомыя пасля таго, як у 2015 годзе Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага выпусціў фільм «Чайка» — расследаванне аб бізнэсе сям'і Юрыя Чайкі, які тады ўзначальваў Генпракуратуру РФ (ён называў расследаванне заказным). 

У Беларусі ж Арцём і Ігар вядомыя сяброўствам са старэйшым сынам Лукашэнкі Віктарам. Яны з'яўляюцца заснавальнікамі клуба Iron Birds Chapter, які рэгулярна ладзіў у Беларусі прапагандысцкія мотапрабегі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула